Суполка Бостана першая з суполак ЗША, якая распрацавала праграму падтрымкі стачкома "ГроднаАзот" пры падтрымцы Human Rights Foundation і Фонда салідарносці BYSOL Суполка на сувязі з прадстаўнікамі камітэта стачкі кожны дзень і актыўна дапамагае ім. На дадзены момант сабрана каля 70% ад пастаўленай мэты. У дадатак яны дапамагаюць у зборы інфармацыі і з юрыдычнымі пытаннямі.
Далучыца і падтрымаць стачком "ГроднаАзот" можна тут

Па прыкладу суполкі Бостана, дыяспара Нью-Ёрку выступіла з прапановай падтрымліваць стачком "Беларускалія", як матэрыяльна, так і інфармацыйна. Яны ўжо рабілі прадуктовую падтрымку. Зараз жа суполка зьбірае грашовую падтрымку (у стачцы зараз 140 чалавек). Стачка вялікая и таму падтрымка патрэбна суадносна такая ж. Больш 120 бастуючых звольнены, больш 900 содняў сумарнага арышту членаў стачкома; каля 80 чалавек - ахвяры рэжыму (пазбаўлены свабоды, сфабрыкаваны 6 крымінальных спраў, зафіксавана збіцце пры затрыманні і фізічныя здзекі).
Падтрымаць стачком "Беларуськалія" грашова можна тут

Стачком "Нафтана" таксама не застаўся бяз падтрымкі. Суполка Сіэтлу і Філадэльфіі падтрымлівае бастуючых ОАО "Нафтан" (35 чалавек), беларусы Сіэтла і Філадэлфіі распачалі збор па тому ж алгарытму, што і Нью-Ёрк з Бостанам.
Падтрымаць стачком "Нафтана" грашова можна тут

З красавіка 2021 года да падтрымкі бастуючых падключыліся беларусы Портланду (Арэгон). Портландцы падтрыміваюць стачком "БелАЗа".
Падтрымаць стачком "БелАЗа" грашова можна тут
Для рэзідэнтаў ЗША усе ахвяраванні ў фонды могуць быць спісаныя з падаткаў.